Перайсці да зместу

Podoces panderi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Podoces panderi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Podoces panderi (Fischer-Waldheim], 1821)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562349
EOL  916067

Podoces panderi — птушка сямейства крумкачовых.

Даўжыня цела каля 30 см, вага 80-150 (да 170) г. Верх цела попельна-шэры, жывот мае ружовае адценне, крылы белыя з чорным, хвост чорны. На грудзях характэрная чорная пляма.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў пустынях Сярэдняй Азіі і Паўднёвага Казахстана.

Селіцца ў барханных або грудкаватых пясках з рэдкім хмызняком. Жыве асела, трымаецца звычайна паасобку, чарод ніколі не ўтварае. Добра і хутка бегае, робячы крокі да 30 см, але можа і скакаць, як сарока. Лётае мала, пры небяспецы стараецца ўцячы, і толькі заспетая знянацку ўзлятае і, праляцеўшы нізка над зямлёй, хаваецца ў бліжэйшыя кусты. Голас — рэзкае стракатанне.

Сілкуецца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі, скарпіёнамі, дробнымі яшчаркамі, насеннем пустынных раслін. Корм збірае пераважна на зямлі.

Пары ўтварае толькі на час гнездавання. Грувасткія крытыя гнёзды, якія нагадваюць сарочыя, будуе на кустах на вышыні да 1,5 м. Кладка з 4-6 зелянява-блакітных з крапінамі яец наседжвае самка на працягу 16-19 дзён, а самец корміць яе. Птушаняты пакідаюць гняздо праз 15-16 дзён, некаторы час вандруюць з бацькамі, перасоўваючыся па зямлі, але неўзабаве вывадкі распадаюцца, і сойкі — як маладыя, так і дарослыя — пачынаюць весці адзіночны спосаб жыцця.

Зноскі

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М. : Сов. энциклопедия, 1986. — С. 555. — 831 с. — 100 000 экз.